Намеснік міністра аховы здароўя Войцех Канечны ў эфіры Polskie Radio 24 сказаў, што змены цяжка ўводзіць, таму што ратавальнікі мусяць перш за ўсё дапамагаць, а не думаць пра ўласную бяспеку:
- Гэта праўда, што медычныя ратавальнікі павінны мець бяспеку. Але некаторыя меры практычна немагчыма рэалізаваць. Уявіце, нехта прыдумае, каб ратавальнікам даць паралізатары. Нібыта добрая ідэя, але як з гэтым людзям працаваць.
Сустрэча ў Міністэрстве аховы здароўя — вынік інцыдэнту, які адбыўся ў суботу ў Седльцах. Пры аказанні медыцынскай дапамогі 64-гадоваму ратаўніку нанёс удар нажом у грудзі 59-гадовы мужчына, які папярэдне выклікаў хуткую. Медык памёр пасля дастаўкі ў бальніцу.
ПР/юл